Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Петрыкаўскім раёне паштальёнку забілі сякераю, забралі пэнсіі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У мястэчку Капаткевічы Петрыкаўскага раёну 17 кастрычніка хаваюць 27-гадовую паштальёнку Валянціну. Яе забілі сякерай, каб завалодаць грашыма, прызначанымі для выдачы пэнсій.

Супрацоўнікі раённага аддзелу і Гомельскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту высьвятляюць абставіны забойства. Жанчына зьнікла 14 кастрычніка, маючы пры сабе каля 1500 рублёў на пэнсіі, пакет з газэтамі й лістамі, торбу з асабістымі рэчамі і дарожны ровар «Аист».

Афіцыйны прадстаўнік СК Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава паведамляе, што сьледчыя й міліцыя выявілі ровар зьніклай паштальёнкі ў гаспадарчай пабудове 42-гадовай непрацуючай жыхаркі Капаткевічаў. У кватэры барачнага тыпу ў падпамосьці апэратыўнікі знайшлі й цела паштальёнкі зь яўнымі прыкметамі гвалтоўнай сьмерці. Выяўлены таксама грошы й рэчы забітай супрацоўніцы аддзяленьня сувязі. Меркаваная прылада забойства — сякера.

Аб факце забойства распачатая крымінальная справа, беспрацоўная жанчына А.,1974 году нараджэньня, у чыёй кватэры на ўскрайку Капаткевічаў знойдзены цела і рэчы загінулай паштальёнкі, узятая пад варту.

XS
SM
MD
LG