Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Берасьцем ідуць вучэньні з удзелам расейскіх дэсантнікаў, што ў 2014-м «заблудзілі» на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

На палігоне «Берасьцейскі» 18-20 кастрычніка пройдзе актыўная фаза беларуска-расейскіх тактычных вучэньняў дэсантнікаў.

Да вучэньняў прыцягнута каля 600 вайскоўцаў ад абедзьвюх краін, задзейнічана больш за 50 адзінак узбраеньня і вайсковай тэхнікі.

«У ходзе вучэньняў адпрацоўваюцца пытаньні пошуку, пастаноўкі і зьнішчэньня незаконных узброеных фармаваньняў у памежнай зоне Саюзнай дзяржавы», – паведамляюць у Міністэрстве абароны РФ.

З расейскага боку ў вучэньнях бяруць удзел дэсантнікі 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, так званая кастрамская дывізія.

98-я дывізія прымала ўдзел у дзьвюх чачэнскіх кампаніях, у вайне супраць Грузіі ў 2008 годзе, а таксама адзначылася сваім удзелам у падзеях на Данбасе. У жніўні 2014 году 10 кастрамскіх дэсантнікаў трапілі ў палон да ўкраінскіх войскаў на Данбасе. Масква ўпарта адмаўляла ўдзел 98-й дывізіі ў баявых дзеяньнях на ўсходзе Украіны, сьцьвярджаючы, што расейскія дэсантнікі проста «заблудзілі».

Байцы 98-й дывізіі прыбылі ў Беларусь на вучэньні яшчэ 5 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG