Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Ўкраіны падазрае амбасадара Ежэля ў незаконным продажы вайсковай тэхнікі ў Расею


Міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Ежэль і міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў (ззаду) наведваюць украінскую вайсковую частку ў горадзе Сакі, 2011 год

Міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Ежэль і міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў (ззаду) наведваюць украінскую вайсковую частку ў горадзе Сакі, 2011 год

Гаворка вядзецца пра ўзгадненьне Ежэлем у 2011 годзе — ён на той час быў міністрам абароны Ўкраіны — пераліку ваеннай маёмасьці Ўзброеных Сіл Украіны, якая падлягае адчужэньню.

«У далейшым гэтае рашэньне дазволіла Міністэрству абароны Ўкраіны ажыцьцявіць неправамернае адчужэньне двух цяжкіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў ТУ-95МС суб’екту прадпрымальніцтва, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы ў выглядзе матэрыяльнай шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры на суму больш за 24 мільёны грыўняў», — паведамляе ГПУ.

Падчас дасудовага расьсьледаваньня вызначана месцазнаходжаньне бамбардзіроўшчыкаў і іх камплектуючых, на іх накладзены арышт.

«Была прадухіленая далейшая рэалізацыя самалётаў і іх камплектуючых у Расейскую Фэдэрацыю», — адзначылі ў Генпракуратуры.

Міхаіл Ежэль займаў пасаду міністра абароны Ўкраіны з 11 сакавіка 2010 году па 8 лютага 2012 году. У жніўні 2014 году Генэральная пракуратура Ўкраіны адкрыла супраць Міхаіла Ежэля больш за 50 крымінальных спраў за актыўны ўдзел у зьнішчэньні тылавога забесьпячэньня ўкраінскай арміі.

3 красавіка 2013 году прэзыдэнт Віктар Януковіч прызначыў Міхаіла Ежэля надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі. 25 красавіка 2015 году было абвешчана аб яго адклiканьнi з гэтай пасады, і ўжо 11 траўня 2015 году ён быў зь яе звольнены.

XS
SM
MD
LG