Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Ежаль больш не працуе амбасадарам у Менску


Міхаіл Ежаль

Міхаіл Ежаль

Амбасадай Украіны ў Беларусі з 15 траўня кіруе часовы павераны Валер Джыгун. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўкраінскую дыпмісію.

«Міхаіл Ежаль ужо спыніў сваю дыпляматычную місію. Сёньня яго апошні дзень у амбасадзе», — удакладнілі там.

Нагадаем, 11 траўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб звальненьні Ежаля з пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі.

Ежаль быў міністрам абароны Ўкраіны з сакавіка 2010-га па люты 2012 году.

Яшчэ ў 2013 годзе, падчас прэзыдэнцтва Януковіча, Генпракуратура Ўкраіны лічыла, што імаверны памер шкоды ад распараджэньняў экс-міністра можа складаць 46,7 мільёна грыўняў.

У канцы красавіка 2015 году Міністэрства замежных спраў выступіла з прапановай адклікаць амбасадара Ўкраіны ў Беларусі, экс-міністра абароны Міхаіла Ежаля з займанай пасады.

Ва ўкраінскай Генпракуратуры раней паведамлялі, што шукаюць Ежаля як падазраванага па справе аб растраце дзяржаўных грошай.

XS
SM
MD
LG