Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Украіны ў Беларусі спадзяецца на дакумэнт па выніках менскіх перамоваў


Па выніках менскіх перамоваў па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне плянуецца падпісаньне нейкага выніковага дакумэнту, — заявіў расейскаму агенцтву «Новости» амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.

«Па выніках усіх перамоваў сёньня бакі маюць намер падпісаць нейкі выніковы дакумэнт. Цяпер праца кантактнай групы працягваецца. Бакі ў „нармандзкім фармаце“ таксама вядуць перамовы» — сказаў ён.​

Раней стала вядома, што адначасова зь перамовамі лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі ў Менску аднавілася пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

У групе бяруць удзел экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцпрадстаўнік АБСЭ Хайдзі Тальявіні, амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў. А таксама прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР» Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнэга.

XS
SM
MD
LG