Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны ў Беларусі будзе адкліканы, — Парашэнка


Міхаіл Ежаль

Міхаіл Ежаль

Пра гэта, камэнтуючы пытаньне журналістаў, заявіў у ходзе брыфінгу на Мікалаеўшчыне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Раней Генпракуратура прызнала экс-міністра абароны падазраваным у рамках расьсьледаваньня крымінальных справаў, якія тычацца зьнішчэньня тылавога забесьпячэньня ўкраінскага войска, заявіў генпракурор Віталь Ярэма ў жніўні 2014 года.

Ежаль быў міністрам абароны з сакавіка 2010 па люты 2012 года.

Яшчэ ў 2013 годзе ва ўрадзе Януковіча ГПУ лічыла, што верагодны памеры шкоды ад распараджэньняў экс-міністра можа складаць 46,7 мільёна грыўняў.

У канцы красавіка 2015 Міністэрства замежных спраў выступіла з прапановай адклікаць амбасадара Ўкраіны ў Беларусі, экс-міністра абароны Міхаіла Ежаля з займаемай пасады.

У Генпракуратуры паведамілі, што шукаюць Ежаля, як падазраванага па справе аб растраце дзяржаўных грошай, але ён зьбег у Беларусь. У красавіку 2015-га беларуская пракуратура адмовілася адказваць на запыт ГПУ пра тое, ці сапраўды экс-міністар Міхаіл Ежаль лечыцца ў Менску.

XS
SM
MD
LG