Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алеся Макаева сканфіскавалі маёмасьць


Алесь Макаеў з дачкой Стэфаніяй

Алесь Макаеў з дачкой Стэфаніяй

Судовыя выканаўцы Савецкага раёну Менску прыйшлі ў кватэру сустаршыні руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева, каб перапісаць маёмасьць. Як сказаў Свабодзе Макаеў, маёмасьць зьбіраюцца сканфіскаваць за няплату штрафаў, выпісаных раней за ўдзел у палітычных акцыях.​

«Тут некалькі судовых прыставаў, два ўчастковыя, — распавядае Макаеў. — Прыйшлі, дзіця пабудзілі — хоць бы за 5 хвілін папярэдзілі! Сабраліся б, я б нікуды ня ўцёк. Прасілі падпісаць пратаколы, але я нічога ня буду падпісваць. Яны тут апісваюць маёмасьць — прымач, пасудамыйку, пральную машыну, я ня ведаю, што яшчэ. Сказалі, усё бяруць».

Юлія Сьцяпанава

Юлія Сьцяпанава

Судовыя выканаўцы адмовіліся даць камэнтар Свабодзе. Як паведаміла жонка Макаева Юлія Сьцяпанава, яны забралі ў Алеся Макаева пральную і пасудамыйную машыны, тэлевізар, мікрахвалевую печ, вэнтылятар.

Увесну ў Алеся Макаева ўжо канфіскоўвалі частку маёмасьці: адміністратары «Ракаўскага кірмашу» забралі тавары (у асноўным сантэхніку) на суму 47 млн недэнамінаваных рублёў, якімі Макаеў гандляваў як прадпрымальнік.

Макаеў браў удзел у шэрагу палітычных акцыяў, як Дзень Волі і Беларускі нацыянальны кангрэс у Менску, ладзіў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў супраць указу № 222 у Менску і іншых гарадах Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG