Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рух салідарнасьці «Разам» патрабуе вызваленьня Славаміра Адамовіча і спыненьня карнай псыхіятрыі

  • БелаПАН

Рух салідарнасьці «Разам» патрабуе неадкладнага вызваленьня затрыманага паэта і грамадзкага дзеяча Славаміра Адамовіча і спыненьня практыкі выкарыстаньня псыхіятрыі для барацьбы з іншадумствам.

«1 ліпеня незаконна, гвалтоўна быў затрыманы выбітны паэт і грамадзкі дзеяч, адзін зь першых палітвязьняў лукашэнкаўскага рэжыму Славамір Адамовіч», — гаворыцца ў заяве руху «Разам» ад 2 ліпеня.

«Найбольш абуральным у гэтай справе зьяўляецца накіраваньне беларускага паэта ў псыхіятрычную лякарню, у Навінкі. Нагадаем, што апошнім часам улады выкарыстоўваюць карную псыхіятрыю ў барацьбе з іншадумствам, чаму сьведчаньнем ёсьць справы Аляксандра Лапіцкага і Алесі Садоўскай», — падкрэсьлівае рух «Разам».

«Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Славаміра Адамовіча і спыненьня ганебнай практыкі як саміх палітычных рэпрэсій, так і выкарыстаньня беларускай псыхіятрыі для барацьбы з іншадумствам», — адзначаецца ў заяве, якую падпісалі сустаршыні руху салідарнасьці «Разам» Юрый Ляшэнка, Алесь Макаеў і Алена Талстая.

Славамір Адамовіч зьбіраўся 1 ліпеня наведаць магілы сваіх продкаў на могілках у Будславе (Мядзельскі раён). Гэтымі днямі ў мястэчку праходзяць урачыстасьці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. Паэт па тэлефоне паведаміў БелаПАН, што яго спынілі людзі ў цывільным, прапанавалі дагледзець яго сумку, але пасьля адмовы Адамовіча праходзіць дагляд яго скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі.

«У цывільным адзеньні людзі называюцца членамі БРСМ і патрабуюць паказаць сумкі. Я паказваць свае рэчы адмовіўся. І мяне затрымалі, на маю думку, парушаючы ўсе законы», — падкрэсьліў Адамовіч. У машыне хуткай дапамогі яго ў суправаджэньні міліцыянта адвезьлі ў Мядзел. Як меркаваў Адамовіч — «на агляд».

I зьезд аргкамітэта руху «Разам» адбыўся ў чэрвені 2009 году. Рух зарэгістраваны ў Чэхіі, Польшчы і Літве. Сёлета арганізацыя зрабіла спробу рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, аднак атрымала адмову.

XS
SM
MD
LG