Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Судовы канвэер-2»: Статкевічу і Макаеву — штрафы па 10,5 млн


Мітынг прадпрымальнікаў у Менску 22 лютага 2016 году

Мітынг прадпрымальнікаў у Менску 22 лютага 2016 году

Іх асудзілі па пратаколах за акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў 15 і 22 лютага.

У менскім Цэнтральным раённым судзе ідуць працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Першым прысуд атрымаў Алесь Абрамовіч — 3,5 млн штрафу.

Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалая Статкевіча і аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева судзілі завочна. Абодва атрымалі па 50 базавых штрафу. Іх, як Мікалая Казлова, судзілі паводле двух пратаколаў, за акцыі 22 і 15 лютага.

Таксама прысуд сёньня мае атрымаць Мікалай Казлоў. Справу Анатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка. SMS з запрашэньнямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG