Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Судовы канвэер-1»: Абрамовічу — штраф у 3,5 млн


Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага ў Менску

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага ў Менску

У Менску судзяць удзельнікаў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў 22 лютага.

У менскім Цэнтральным раённым судзе ідуць працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як перадае з суду карэспандэнт Свабоды, старшыню Барысаўскага аддзяленьня міжнароднай арганізацыі па правах чалавека Аляксандра Абрамовіча суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакараў штрафам у 15 базавых велічынь (3,5 мільёна рублёў).

Таксама прысуды сёньня маюць атрымаць Алесь Макаеў і Мікалай Казлоў. Мікалай Статкевіч, які ў ліку сёньняшніх падсудных, на працэс не прыйшоў. Справу Анатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка. SMS з запрашэньнямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

XS
SM
MD
LG