Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч не прыйшоў на «судовы канвэер», Лябедзька папрасіў адкласьці суд


Мікалай Казлоў у судзе

Мікалай Казлоў у судзе

Сёньня за акцыю ў падтрымку ІП 22 лютага ў Менску судзяць Макаева, Казлова і Абрамовіча.

У менскім Цэнтральным раённым судзе пачаліся працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Мікалай Статкевіч, які ў ліку сёньняшніх падсудных, на працэс не прыйшоў. Справу Анатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка.

Анатоля Лябедзьку будзе судзіць Вікторыя Шабуня, Мікалая СтаткевічаМіхаіл Хома, Алеся МакаеваВалер Есьман, Мікалая КазловаТацяна Рак, Алеся АбрамовічаНатальля Вайцяховіч.

Усе актывісты былі запрошаныя на суд праз SMS. Паведамленьні з запрашэньнямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Падчас мітынгу міліцыянты не складалі пратаколаў, а толькі зрабілі сьпіс найбольш актыўных удзельнікаў. У заяве АГП будучыя суды названыя «новым судовым канвэерам».

XS
SM
MD
LG