Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выхадзе з дому раніцай 19 сакавіка затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.

Пра затрыманьне ён пасьпеў паведаміць праваабаронцу Сяргею Гоўшу. Той распавядае:

«Ён пасьпеў мне паведаміць, што захоп зьдзейсьнілі маёр Баранавіцкага ГАУС Кучэнка Антон Аляксандравіч і Патоцкі Руслан Віктаравіч па загадзе кіраўніцтва ГАУС».

Праваабаронца мяркуе, што затрыманьне Грыка можа быць зьвязанае з анансаванай акцыяй пратэсту ў Баранавічах, якая мае адбыцца а 16 гадзіне.

Грыка ўжо затрымлівалі прэвэнтыўна ў дзень акцыі «недармаедаў» у Менску 15 сакавіка. Тады Грык цэлы дзень правёў у міліцыі «на размове» з маёрам.

Тэлефон Рыгора Грыка цяпер не адказвае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG