Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аблізваюць боты ўлады», — Сьвятлана Алексіевіч на знак пратэсту пакінула Расейскі ПЭН-цэнтар


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч выйшла з расейскага ПЭН-цэнтру на знак пратэсту супраць выключэньня адгэтуль журналіста Сяргея Пархоменкі.

«Справа ў тым, што топчуцца ўсе ідэалы заснавальнікаў ПЭНа. Канфлікт з Пархоменкам адбыўся праз тое, што ня першы раз ужо Расейскі ПЭН адмаўляецца падпісваць лісты ў абарону людзей, які пакутуюць ад пуцінскай улады, — сказала „Нашай Ніве“ сама Алексіевіч. — І вось цяпер канкрэтна быў выпадак з рэжысэрам Сянцовым, які адбывае тэрмін... Ізноў ПЭН дэкляраваў, што гэта ня справа пісьменьнікаў — кагосьці абараняць, штосьці адстойваць, справа пісьменьнікаў сядзець ціхенька і пісаць — то бок, шчыра сказаўшы, аблізваць боты ўлады.

Мяне доўга прасілі не сыходзіць, бо і так дзясяткі годных людзей сышлі [з Расейскага ПЭНа]: Уліцкая, Вайновіч, іншыя. Я заставалася, бо людзі прагрэсіўныя спадзяваліся, што ўдасца выстаяць у гэтай барацьбе, што „цёмная“ частка не пераможа. Але не ўдалося.

І я ня маю падстаў больш удзельнічаць у гэтай гульні.

Магу сказаць так: штосьці падобнае зь пісьменьнікамі было ў сталінскія часы — каб так баязьліва сябе паводзілі пісьменьнікі, пісьменьніцкія арганізацыі. Але Пуцін сыдзе, а гэтая старонка застанецца ў гісторыі ПЭНа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG