Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі інвэстыцыйны банк можа даць крэдыты Беларусі


У склад дэлегацыі Эўрапейскага Зьвязу, якая 24 лютага прыбудзе зь візытам у Беларусь, увойдзе і віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку Ласла Баранья. ​Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Дэлегацыя з Брусэля разгледзіць пэрспэктывы эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, а таксама магчымасьці пашырэньня ўзаемадзеяньня Беларусі з эўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.

«Зразумела, што пасьля адмены санкцыяў беларускія ўлады спадзяюцца атрымаць грошы з Эўропы, — кажа кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук. — Але на вялікія сумы тут разьлічваць нельга. Гэты банк працуе пераважна ў межах тэхнічнай дапамогі і можа прафінансаваць нейкія рэчы, зьвязаныя найперш з паляпшэньнем інфраструктуры, экалёгіі.І таму беларускія ўлады памыляюцца, калі думаюць, што гэты банк дасьць ім грошы на актуальныя патрэбы. Эўрапейскі інвэстыцыйны банк у самым лепшым выпадку можа выдаць да 100 мільёнаў даляраў і ня болей. Да таго ж гэта вельмі інэртная структура».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG