Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канада пачала здымаць санкцыі з Беларусі


У Канадзе распачатая працэдура зьняцьця санкцый з Беларусі, якія былі накладзеныя ў 2006 годзе. Пра гэта 7 траўня паведаміла зьнешнепалітычнае ведамства краіны.

Адпаведнае рашэньне ўрад Канады прыняў «у сьвятле апошніх пазытыўных зьменаў, якія назіраюцца ў Беларусі», цытуе заяву БелаПАН.

У прыватнасьці, Канада адзначае вызваленьне палітвязьняў і тое, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году ўлада не ўжывала запужваньні і гвалт адносна апанэнтаў. Таксама адзначаецца роля Беларусі ў аблягчэньні перамоваў аб спыненьні агню ва Ўкраіне ў 2014—2015 гадах.

У якасьці пераходнага кроку, які робіцца адразу, Канада аднаўляе выдачу ліцэнзій на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналёгій, за выключэньнем тых, якія знаходзяцца пад асаблівым кантролем.

Далей Канада «працягне сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і падтрымліваць дыялёг з урадам Беларусі для прасоўваньня правоў чалавека і павагі да правоў грамадзянскай супольнасьці», паведамляе ўрад паўночна-амэрыканскай краіны.

XS
SM
MD
LG