Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем краін зьнялі санкцыі зь Беларусі ўсьлед за Эўразьвязам


Восем эўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, па прыкладзе ЭЗ зьнялі санкцыі са 170 беларускіх чыноўнікаў і трох кампаніяў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні.

«Краіны-кандыдаты на ўступленьне ў ЭЗ — Македонія, Чарнагорыя, Сэрбія і Альбанія, патэнцыйны кандыдат Босьнія і Герцагавіна, а таксама Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія далучаюцца да рашэньня Рады ЭЗ. ЭЗ прымае да ведама і вітае гэтую прыхільнасьць», — цытуе ТАСС заяву Магерыні.

Тэкст заявы быў распаўсюджаны 15 красавіка ў Брусэлі, але пакуль афіцыйна не апублікаваны.

15 лютага гэтага году Рада Эўразьвязу на пасяджэньні міністраў замежных спраў вырашыла адмяніць большую частку санкцыяў супраць беларускага рэжыму.

XS
SM
MD
LG