Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 лютага а 12- й гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яны пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.


Інфармацыя пра акцыю распаўсюджваецца пераважна ў інтэрнэце. Сайт праваабарончага руху прадпрымальнікаў “Наша Беларусь” прапануе ўлётку да мітынгу. У ёй гаворыцца аб рашучасьці “весьці барацьбу за свабоду прадпрымальніцтва да поўнай перамогі”.

Выканаўца абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў заявіў:

“Людзі выйдуць, толькі невядома ў якой колькасьці. Я не чакаю вялікай колькасьці, бо не было матэрыялаў. Але бяз гэтых дзеяньняў кансалідацыі ня будзе. Таму гэту плошчу робім. Намёты будзем спрабаваць паставіць. Калі ўдасца, то потым людзей будзе шмат. І нават, калі яны нас там запалохаюць і разгоняць, то прадпрымальнікі туды вернуцца. Я гэта ведаю.
І нават, калі яны нас там запалохаюць і разгоняць, то прадпрымальнікі туды вернуцца
Многа людзей абураныя, многія страцілі па некалькі тысячаў даляраў. Тур казаў, што 92 тысячы ня могуць уладкавацца на працу. Патрабаваньне, як і было зь мітынгу 10 сьнежня, адмена пункту 1.1 указу №760 і іншых указаў, якія супярэчаць канстытуцыі. Каб людзям далі працаваць”.

Старшыня кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва“ Віктар Гарбачоў сказаў, што асноўная праблема ня вырашана, бо ўказ №760 застаўся.

“Ціск на прадпрымальнікаў адчуваецца. Разглядаецца падвышэньне падатковых ставак у два-тры разы, людзі выказваюць незадаволенасьць. На гэтай акцыі будзе аб’яўлена падтрымаць 25-е сакавіка. Гэта ж улада вымушае выходзіць. Гэта ня мы, улада кажа, выходзьце на плошчу і вырашайце свае праблемы такім шляхам. Чым вас больш выйдзе, кажуць работнікі праваахоўных органаў, тым хутчэй вырашыцца праблема. Таму ўсё залежыць ад нас”.

На мітынг 18 лютага ў Менск зьбіраюцца прыехаць прадстаўнікі з рэгіёнаў. Прадпрымальнік з Салігорску Аляксандар Цацура сказаў:
Чым вас больш выйдзе, кажуць работнікі праваахоўных органаў, тым хутчэй вырашыцца праблема


“Усе тыя прадпрымальнікі, якія езьдзілі, практычна ўсе заўтра паедуць. Наступная будзе 25 сакавіка, я думаю, наогул, туды многа паедуць”.

Прадпрымальніца з рынку “Ждановічы” Жана Болсун перакананая, што той, хто хацеў даведацца пра акцыю, той
Іншага спосабу заявіць, што нас зьнішчаюць няма
даведаўся:

“Вынікаў іншых акцый асаблівых не было. Таму многія стараюцца прыстасавацца да тых умоваў, якія ёсьць.

Кожны чалавек, якога прыніжаюць павінен выйсьці і сказаць аб гэтым. А ў нас адно выйсьці нешта паказаць – гэта выйсьці на плошчу. Нейкім іншым чынам заявіць, што нас зьнішчаюць, што нас прыніжаюць – іншага спосабу ў нас проста няма. Вынікі ўбачым заўтра”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG