Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэа Рыгоні даслаў ліст выканаўцу абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесю Макаеву на запрашэньне прыехаць у Менск на мітынг 18 лютага.


Спадар Рыгоні піша, што ў сувязі зь іншымі справамі ў Італіі ня зможа прыехаць у Менск і прыняць запрашэньне, якое атрымаў толькі за 10 дзён да плянаванай акцыі.

Спадар Рыгоні надае “вельмі вялікае значэньне разьвіцьцю вольнага індывідуальнага прадпрымальніцтва і яго ўплыву на палітычную лібэралізацыю Беларусі”.

Спадар Рыгоні заявіў, што ў якасьці дакладчыка палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы будзе працягваць пільна сачыць за гэтым працэсам і падтрымліваць сувязь з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іх аб’яднаньнямі.

Адносна выказанай у лісьце спадара Макаева прапановы аб прыняцьці Эўразьвязам, Радай Эўропы і АБСЭ сумеснай праграмы па дэмакратызацыі Беларусі, спадар Рыгоні сказаў:

“Не магу не пагадзіцца з тым, што сумесныя і зьвязаныя між сабой намаганьні гэтых арганізацый мусяць даць моцны і ясны сыгнал усім зацікаўленым бакам – ад звычайных беларусаў да ўладных установаў. Паміж Радай Эўропы і іншымі арганізацыямі, асабліва ЭЗ ужо рэалізуюцца некалькі супольных дзеяньняў і праектаў, але разам зь сябрамі ПАРЭ я пляную абмеркаваць іншыя магчымасьці яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва ў гэтым кірунку”.
XS
SM
MD
LG