Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў мітынгу ў Баранавічах выклікаюць у суд 18 лютага


Заяўнікаў мітынгу ў Баранавічах — прадпрымальнікаў Мікалая Чарнавуса, Алега Пашко, Андрэя Макарава і Анатоля Радзькова — выклікалі позвамі ў суд. Як гаворыцца ў позьве, “у якасьці прыцягнутых па адміністрацыйным парушэньні”. Яшчэ аднаго заяўніка, Андрэя Кушніра, шукае міліцыя.


Нагадаем, прадпрымальнікі ў Баранавічах падалі заяўку на правядзеньне 11 лютага мітынгу пратэсту супраць указу № 760. Улады гэтую акцыю забаранілі. Аднак прадпрымальнікі, як і плянавалі, правялі мітынг.

Прадстаўніца гарвыканкаму запрасіла ўдзельнікаў пратэсту прыйсьці 13 лютага ў адно з памяшканьняў гарсавету для абмеркаваньня сытуацыі. На гэтым сходзе прадпрымальнікі вырашылі ўзяць удзел у акцыі 18 лютага ў Менску, а таксама прыйсьці 22 лютага на суд над лідэрам прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалаем Чарнавусам. Аднак сёньня спадару Чарнавусу міліцыянт прынёс новую позву, у якой гаворыцца, што той мусіць зьявіцца ў суд а 9 гадзіне 18 лютага.

Спадар Чарнавус сказаў:

“Гэта зроблена дзеля таго, каб дэсант ня высадзіўся ў Менску. Яны ведалі, што многія паедуць на акцыю ў Менск. Але цяпер чалавек сто павінны будуць пайсьці ў суд у Баранавічах”.
XS
SM
MD
LG