Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся сёньня каля восьмай вечара на доме №61 па вуліцы імя М.Горкага.


Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, з вартых даверу крыніц яму стала вядома, што да сьцяга было прымацавана віншаваньне наступнага зьместу: “Віншую зь Днём Сьвятога Валянціна. Беларусь — мая галоўная любоў! Мірон”.

Год таму легендарны Мірон таксама віншаваў ўсіх беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы сьцяг з цыдулкай, дзе былі напісаны ўсяго два словы: “Люблю Беларусь!”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG