Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень сьв.Валянціна ў Магілёве <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Актывісты канфэдэрацыі “Моладзевыя дэмакратычныя сілы” віншавалі магілёўцаў зь днём усіх закаханых на цэнтральнай вуліцы Ленінскай.


210 паветраных шарыкаў з “валянцінкамі”, аздобленымі бел-чырвона-белымі стужкамі, актывісты раздалі мінакам за паўгадзіны.



Акрамя віншаваньняў у “валянцінках” актывісты зьмясьцілі інфармацыю пра арганізацыі, якія ўваходзяць у канфэдэрацыю “Моладзевых дэмакратычных сілаў” - “Магілёўскіх маладых лібэралаў”, Моладзь БНФ, “Малады фронт” ды Незалежны Студэнцкі Прафсаюз.

У акцыі ўзялі ўдзел дваццаць чалавек. Нікога зь іх не затрымалі.

Тым часам за трыста мэтраў ад акцыі маладых дэмакратаў БРСМ праводзіў канцэрт “За любимую Беларусь”. Месца правядзеньня канцэрту, плошчу Зорак, ахоўвалі блізу дваццаці міліцыянтаў і аўтобус з АМАПам. Міліцыянты пачалі зьбірацца на плошчы за гадзіну да канцэрту. Пабачыць канцэрт прыйшлі прыблізна тры дзясяткі чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG