Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня судзьдзя Барысаўскага райсуду Вікторыя Юдзілевіч пакарала актывіста прадпрымальніцкага руху Алега Лыску на 15 сутак арышту.


Сябра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Міхаіл Васільеў паведаміў “Свабодзе”:

“Ужо ў 7 гадзінаў раніцы Алег Лыска быў выкліканы ў Барысаўскі РАУС і пасьля гэтага дастаўлены ў суд. Міліцыянты вылучылі супраць яго абвінавачаньне ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

У Барысаве 10 студзеня больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду выйшлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта.

Прадпрымальнікі патрабуюць:

1. Абвясьціць мараторый на выкананьне ўказу №760.
2. Паскорыць прыняцьце закону аб сярэднім і малым бізнэсе ў Беларусі.
3. Спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG