Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новы час” мае выплаціць Чаргінцу 50 млн. рублёў


Рэдактар Аляксей Кароль і журналіст Аляксандар Тамковіч у залі суду

Рэдактар Аляксей Кароль і журналіст Аляксандар Тамковіч у залі суду

Журналіст Аляксандар Тамковіч – 1 мільён рублёў.

Журналіст Аляксандар Тамковіч мусіць заплаціць Мікалаю Чаргінцу 1 мільён рублёў, а газэта “Новы час” -- 50 мільёнаў кампэнсацыі.

Такое рашэньне прыняў суд Першамайскага раёну Менску ў справе пра абарону гонару і годнасьці палітыка.

Падставай для звароту ў суд стаў артыкул Тамковіча “Генэрал-сэнатар Чаргінец”, разьмешчаны ў газэце "Новы час". На думку палітыка, апісваючы ягоную службу ў міліцыі і ў Афганістане, аўтар згадаў ягонае імя ў нэгатыўным кантэксьце.Суд Першамайскага Раёну Менску задаволіў пазоў сябра Савету Рэспублікі Мікалая Чаргінца.

Падрабязнасьці - пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG