Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Чаргінец паменшыў суму пазову да газэты “Новы час” і журналіста Аляксандра Тамковіча. Цяпер ён патрабуе 5 мільёнаў рублёў ад Аляксандра Тамковіча і яшчэ 50 мільёнаў ад газэты ў якасьці кампэнсацыі за абразу гонару і годнасьці.


Падставай для звароту ў суд стала публікацыя артыкулу А.Тамковіча “Генэрал-сэнатар Чаргінец”. Паводле сябра Савета Рэспублікі Мікалая Чаргінца, некаторыя фразы артыкулу абражаюць ягоны гонар і годнасьць.


Раней Мікалай Чаргінец прасіў суд спагнаць з Аляксандра Тамковіча 100 мільёнаў, а з газэты – 500 мільёнаў рублёў.

5 сьнежня на папярэднім судовым паседжаньні ў Першамайскім судзе прадстаўнікі Чаргінца не пагадзіліся на прапанову рэдакцыі надрукаваць аўтарскі тэкст Мікалая Чаргінца, у якім той бы меў магчымасьць выказаць сваю пазыцыю і прэтэнзіі да газэты. У той жа дзень Мікалай Чаргінец выказаўся Радыё Свабода, што хутчэй за ўсё зьнізіць памер грашовых прэтэнзій і ад Аляксандра Тамковіча запатрабуе сымбалічную суму -- адзін рубель. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна прысутнічала на судовым паседжаньні. Шматмільённыя грашовыя пазовы да журналістаў і недзяржаўных газэт з боку чыноўнікаў яна назвала амаральнымі ўчынкамі.














На здымку -- Аляксей Кароль. На здымку зьверху -- Аляксандар Тамковіч


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG