Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці задаволіць суд пазоў М.Чаргінца?


Судовае рашэньне ў справе пазову Мікалая Чаргінца да газэты “Новы час” і журналіста Аляксандра Тамковіча будзе агалошана сёньня а 15 гадзіне.


А.Кароль і А.Тамковіч перад пачаткам судовага паседжаньня
Чалец Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец зьменшыў суму пазову да газэты “Новы час” і журналіста Аляксандра Тамковіча. Цяпер ён патрабуе як кампэнсацыю за абразу гонару і годнасьці 5 мільёнаў рублёў з Аляксандра Тамковіча і яшчэ 50 мільёнаў — з газэты.

Мікалай Чаргінец абурыўся тым, што пры апісаньні ягонай службы ў міліцыі яго імя было згадана ў нэгатыўным кантэксьце. Апроч таго, ён лічыць, што аўтар зьдзекліва апавядаў пра службу Чаргінца ў Аўганістане.

5 сьнежня на папярэднім судовым паседжаньні ў Першамайскім судзе прадстаўнікі Чаргінца не пагадзіліся на прапанову рэдакцыі надрукаваць ягоны аўтарскі тэкст, у якім ён меў бы магчымасьць выказаць сваю пазыцыю і прэтэнзіі да газэты.
В.Шчукін, А.Тамковіч, А.Кароль (у першым шэрагу) перад будынкам суду

XS
SM
MD
LG