Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асудзіў выкарыстаньне ў Беларусі сілы супраць любых мірных дэманстрантаў. У адпаведнасьці з гэтым прынцыпам мясцовае старшынства ЕЗ у Менску асудзіла рэпрэсыўныя дзеяньні беларускіх уладаў 12 сьнежня, ськіраваныя супраць мірных дэманстрантаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Славаччыны ў Беларусі, распаўсюджанай сёньня.


Амбасада Славаччыны ў Беларусі выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва Эўразьвязу ад імя Партугаліі.

"Мясцовае старшынства ЭЗ ізноў заклікае беларускія ўлады спыніць выкарыстаньне сілы супраць сваіх грамадзянаў і патрабуе ад уладаў дазволіць беларусам выкарыстоўваць свае асноўныя правы, уключаючы права на сход і права на свабоду слова", — гаворыцца ў заяве.

12 сьнежня ў Менску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў абарону беларускага сувэрэнітэту, прымеркаваная да візыту ў беларускую сталіцу прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна. У часе яе міліцыянты моцна зьбілі моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука і яшчэ некалькі чалавек.

XS
SM
MD
LG