Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 беларускім чыноўнікам ЗША адмовілі ў візах


Пра гэта паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт.

Летась ўрад ЗША абвясьціў пра візавыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў, якія, паводле меркаваньня амэрыканскага ўраду, датычныя да парушэньняў правоў чалавека, разбурэньня дэмакратыі і карупцыі.
Карэн Ст'юарт нагадала, што “сёлета ЗША пашырылі санкцыі ў адносінах да чыноўнікаў, якіх мы лічым адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі: "Мы пашырылі нашы абмежаваньні па перамяшчэньні і ўключылі ў іх больш шырокія катэгорыі грамадзянаў. У першы раз у гэты сьпіс патрапілі дырэктары і намесьнікі дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама іх жонкі або мужы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG