Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асуджаюць зьбіцьцё і затрыманьне А.Казуліна


Радыё Свабода Злучаныя Штаты выказалі занепакоенасьць у сувязі з учорашнім затрыманьнем і зьбіваньнем актывістаў дэмакратычнага руху ў Менску.

“Мы далі зразумець беларускаму кіраўніцтву, што ў выпадку паўтору інцыдэнту яно адкажа за наступствы”, – заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крамэр.

Паводле яго словаў, Эўразьвяз і ЗША накіравалі беларускім уладам “ясны сыгнал аб ізаляцыі Рэспублікі Беларусь, калі ціск на апазыцыю і недэмакратычныя крокі будуць працягвацца”.

Крамэр паведаміў, што сытуацыя ў Беларусі будзе прадметам абмеркаваньня падчас ягонай сустрэчы на наступным тыдні з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым.

Сур’ёзную занепакоенасьць затрыманьнем Аляксандра Казуліна выказала й Міністэрства замежных справаў Славацкай Рэспублікі.

Напярэдадні заклапочанасьць у сувязі з уціскам апазыцыйных сілаў у Беларусі выказалі, у прыватнасьці, камісарка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрара-Вальднэр, Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ, дэпутаты Сэйму Латвіі, блёк экс-прэм’ера Украіны Юліі Цімашэнкі, былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • 2 сакавіка ў Менску – у фатаграфіях
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG