Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выплаціла па эўрааблігацыях 85 млн даляраў, — Круты


Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты расказаў у эфіры тэлеканала АНТ, як Беларусь робіць выплаты расейскім уладальнікам эўрабондаў.

Пра гэта са спасылкай на этэр ОНТ паведамляе выданьне Reform.by.

Круты назваў абмеркаваньне гэтага пытаньня ў СМІ «шуміхай і інсынуацыямі» і заявіў, што схема выплат канчаткова ўзгодненая.

Дзьмітры Круты
Дзьмітры Круты

«Элемэнтам гэтай шуміхі, у першую чаргу ў СМІ, зьяўляецца пытаньне працы з эўрааблігацыямі мінулага году, калі шэраг інвэстараў, назавем іх так, альбо інвэстараў, альбо спэкулянтаў, каму як падабаецца, пачынаюць ледзь не абвяшчаць дэфолт нашай рэспублікі і іншыя інсынуацыі ў СМІ ўкідваць. Абсалютная дурасьць. Абсалютна спакойна вядзецца праца на ўзроўні нашых цэнтральных банкаў і Мінфінаў у выпрацоўцы схемы выплаты ўладальнікам гэтых эўрааблігацый адпаведных даходаў...

У канцы мінулага году, у лістападзе-сьнежні, радай дырэктараў Банку Расеі была канчаткова ўзгодненая схема, калі расейскі Нацыянальны разьліковы дэпазытарый робіцца па сутнасьці адным акном для расейскіх уладальнікаў нашых эўрааблігацый. Ён будзе зьбіраць заяўкі, будзе тэхнічна праводзіць выплаты і перадаваць гэтыя зьвесткі нашаму Мінфіну, які адкрыў адпаведны рахунак у Нацыянальным разьліковым дэпазытарыі Расеі і ва ўзаемадзеяньні з нашым цэнтральным дэпазытарыем Беларусі будзе праводзіць вэрыфікацыю гэтых сьпісаў і пагашэньне ўсіх эўрааблігацый», — расказаў Круты.

Амбасадар запэўніў, што Мінфін Беларусі яшчэ ў лютым 2022 году акумуляваў рэсурсы для выплат па эўрааблігацыях на адмысловым рахунку.

Па словах Крутога, у Нацыянальны разьліковы дэпазытарый пададзена 1500 заявак на выплаты. Беларусь выплаціла трымальнікам аблігацый 85 млн даляраў.

«На сёньняшні дзень выплаты атрымалі трымальнікі на агульную суму 85 млн даляраў. Гэты працэс ідзе штодня. У Нацыянальны разьліковы дэпазытарый Расеі пададзена 1500 заявак трымальнікаў з дружалюбных краін, у першую чаргу гэта Расейская Фэдэрацыя. Цяпер ідзе зьверка і вэрыфікацыя гэтых сьпісаў. Таму ніякіх праблем тут няма. Беларусь на працягу ўсёй сваёй сувэрэннай гісторыі зьяўлялася добрасумленным платнікам па ўсіх сваіх пазыках і абавязаньнях. Гэтае рэнамэ мы маем намер падтрымліваць», — заявіў амбасадар.

Круты чакае, што Беларусь ізноў разьмесьціць аблігацыі ў Расеі, але пакуль расейскі рынак «ня вельмі прывабны».

Летась урад Беларусі зьмяніў парадак выплат па эўрааблігацыях праз адмову Citibank абслугоўваць адпаведныя плацяжы. Было вырашана выплачваць сродкі на рахунак у Беларусбанку ў беларускіх рублях. Расейскія ўладальнікі сутыкнуліся з праблемамі пры такой схеме выплат, у тым ліку праз складанасьці з пацьверджаньнем валоданьня каштоўнымі паперамі.

Увосень мінулага году Мінфін Беларусі прапанаваў новую схему з правядзеньнем выплат праз расейскі Нацыянальны разьліковы дэпазытарый. У кастрычніку 2023 году група расейскіх трымальнікаў эўрабондаў накіравала ў дзяржорганы РФ ліст з просьбай перагледзець падыходы да міждзяржаўнага крэдытаваньня Беларусі, а таксама закрыць для яе доступ да расейскага рынку капіталу да выкананьня ўсіх абавязаньняў па эўрааблігацыях.

Санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».

26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.

Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.

Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.

Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.

5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.

6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».

8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».

Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.

Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.

Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.

9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.

16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.

28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG