Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данчык: «Цеплыня Лёні Барткевіча застанецца са мной назаўжды»


Данчык і Леанід Барткевіч у Нью-Ёрку, 1980-я гады
Данчык і Леанід Барткевіч у Нью-Ёрку, 1980-я гады

Беларускі эміграцыйны сьпявак Данчык (Багдан Андрусышын) у сувязі са сьмерцю Леаніда Барткевіча выказаў спачуваньне ягоным родным і блізкім, а таксама прыгадаў іх сумесныя канцэрты і праекты.

— Лёня Барткевіч адыграў вялікую ролю ў маім жыцьці, асабліва ў мае маладыя гады. З таго моманту, як мы пазнаёміліся падчас гастроляў «Песьняроў» у Нью-Ёрку ў канцы 1970-х гадоў, я заўсёды адчуваў ягоную блізкасьць.

Задоўга да таго, як мы пазнаёміліся, я ўжо быў вялікім аматарам і прыхільнікам ягонага таленту. І тым большым было маё зьдзіўленьне і захапленьне, што чалавек з такім выдатным голасам захоплена паставіўся і да майго голасу. Для мяне гэта было авансам і магутным штуршком для творчага росту.

«Песьняры» ў канцы 1970-х. Леанід Барткевіч другі справа
«Песьняры» ў канцы 1970-х. Леанід Барткевіч другі справа

У гісторыі сучаснай беларускай музыкі Лёня меў унікальны двайны дар — ён быў прыгожым чалавекам і меў такі цудоўны голас. Я ўпэўнены, што для папулярнасьці «Песьняроў» менавіта два гэтыя фактары былі важныя і адыгралі немалую ролю.

Ён вельмі шмат зрабіў для таго, каб я ў 1989 годзе ўпершыню прыехаў у Беларусь. Ён даслаў запросіны, што ў той час зрабіць было няпроста, і арганізаваў наш побыт у Беларусі. Зь вялікім энтузіязмам ён дапамагаў араганізоўваць нашы сумесныя канцэрты і штурхаў мяне на сцэну нават тады, калі мне ня вельмі гэтага хацелася. Ніколі не забуду дні, прыведзеныя ў іх з Вольгай Корбут кватэры на вуліцы Камсамольскай у Менску.


Пра ўклад Лявона Барткевіча у сучасную беларускую музыку скажуць музычныя крытыкі і гісторыкі беларускай музыкі.

Для мяне ж у пэўны пэрыяд майго жыцьця ён быў вельмі блізкім чалавекам. Гэтая ягоная цеплыня застанецца са мной назаўжды.

  • У 1980-я гады Лявон Барткевіч і Данчык выпусьцілі сумесны альбом «Мы адной табе належым», які складаўся з 12 песьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG