Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 19 памерлых. У Беларусі прызналі 1981 выпадак каранавірусу, плюс 495 за дзень


Міністэрства аховы здароўя ў сваім Telegram-канале апублікавала статыстыку выпадкаў COVID-19 у Беларусі на 10 красавіка.

  • 1793 пацыенты з каранавірусам шпіталізаваныя;
  • зь іх 72 маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх;
  • 169 паправіліся;
  • памерлі 19 інфікаваных каранавірусам;
  • разам гэта дае 1981 прызнаны выпадак — плюс 495 выпадкаў за дзень.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што павелічэньне колькасьці хворых «паступовае і кантраляванае», а «большасьць выпадкаў — гэта кантакты 1 і 2 узроўняў». Раней міністэрства сьцьвярджала, што паміралі «ў асноўным» пацыенты «з мноствам хранічных захворваньняў», цяпер — што ўсе 19 памерлых з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй мелі таксама хранічныя захворваньні.

Днём раней Мінздароўя паведамляла пра 1486 выпадкаў: 1331 шпіталізаваны, 16 памерлых, 139 выпісаных здаровымі, 420 новых выпадкаў за дзень.

Пры тым статыстыка міністэрства і Берасьцейскага аблвыканкаму не супала: у Берасьцейскай вобласьці каранавірус пацьверджаны ў 41 чалавека (больш за ўсё ў Лунінецкім раёне — 26 чалавек, а таксама ў Берасьці — 6 чалавек), Мінздароўя ж паведаміла пра тое, што ў лякарнях Берасьцейскай вобласьці знаходзіліся 17 хворых на COVID-19.

Reform.by пабачыў у гэтым чарговую маніпуляцыю лічбамі з боку міністэрства: магчыма, міністэрства паведамляе толькі пра шпіталізаваных са станоўчымі тэстамі на COVID-19, але шпіталізавалі ня ўсіх інфікаваных — некаторых маглі перавесьці на самаізаляцыю (і не ўключыць у статыстыку міністэрства).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG