Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Як беларус знайшоў Тыбэт на менскім сьметніку

Аднаго разу беларус ехаў таксоўкай па начной Варшаве. — Адкуль пан едзе такою парою? — спытаў таксіст. — З працы, — адказаў пасажыр. — Божа, а як пан ад такой працы расслабляецца? — пацікавіўся кіроўца. — А я не напружваюся, — прамовіў Міхал Залескі. Сваім уменьнем ён падзяліўся са Свабодай.

Як людзі бяз зроку і на інвалідных вазках становяцца барыстамі

У Менску прайшла пятая ў Беларусі школа «Інклюзіўнага барысты». Пасьля Ліды, Шчучына, Смаргоняў і Горадні арганізатары школы сабралі групу з абмежаванымі магчымасьцямі ў сталіцы.

Беларуска-кіргіскі дэтэктыў. Ці хутка каля Драздоў зьявіцца пасёлак «Беглыя злачынцы»

Беларусь усё больш становіцца прыстанішчам беглых палітыкаў, якія ў сваіх краінах зазнаюць крымінальны перасьлед.

Горадзенскія «мальдывы» засыплюць, але ня плястыкавым сьмецьцем

Дзяржаўная прыродаахоўная інспэкцыя адрэагавала на публікацыю Свабоды: кар’еры пад Горадняй схаваюць пад «чыстым» грунтам.

Захар Шыбека: Ад сваіх 30 гадоў я кожны дзень стаю на галаве

30 ліпеня беларускаму гісторыку Захару Шыбеку, аўтару дасьледаваньняў пра дасавецкі Менск, нарысу найноўшай гісторыі Беларусі, споўнілася 70 гадоў. Напярэдадні зь юбілярам у яго дома ў Хайфе пагаварыў Сяргей Шупа.

Валуны, хвартухі, чалавечыя органы. Топ-8 незвычайных музэяў Беларусі

У Беларусі хапае унікальных і цікавых мясьцін, пра якія ня ведаюць ня тое што замежнікі, а нават і мясцовыя.

Замовіць кнігу Зьмітра Бартосіка

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць новая кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста», напісаная на матэрыялах праграм «Вострая Брама» і «Падарожжы Свабоды» на Радыё Свабода.

«Боскае падзямельле Левона»: як чалавек за 23 гады выкапаў пад сваім домам вялізны храм

У вёсцы Арындж непадалёк ад Ерэвану стаіць невялікі дом, які звонку не прыцягвае ўвагі. Але гэта адна з самых вядомых турыстычных славутасьцяў Армэніі апошніх гадоў.

Саўка ды Грышка пра «ўваскрасеньне» Лукашэнкі: «Тата Колі быць ня можа болен»

Саўка ды Грышка пра «ўваскрасеньне» Лукашэнкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Героі Лявона Вольскага ўражаныя вяртаньнем Аляксандра Лукашэнкі на палі і нарады пасьля чутак пра інсульт.

«Галоўнае — ня быць дурнем». Як сёньня працуецца тым, хто на ЦТ атрымаў 100 балаў

Свабода знайшла выдатнікаў, якія 5-6 гадоў таму здалі ЦТ лепш за іншых, і даведалася, ці не шкадуюць яны пра аддадзенае вучобе юнацтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG