Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскі інвалід-«недармаед» замовіў якасны пратэз дзякуючы дапамозе Сьвятланы Алексіевіч


Мікалай Крычко
Мікалай Крычко

Пінскі інвалід Мікалай Крычко, пра якога шмат пісала Свабода, у хуткім часе мае атрымаць новы якасны пратэз дзякуючы дапамозе пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч.

Мікалай Крычко распавёў Свабодзе, што цябе адчувае сябе нармальна, адпачывае ў сябе на лецішчы.

«Я вельмі ўдзячны грамадазкасьці за дапамогу, за тое, што не пакінулі і не забыліся на нас, калек. Вялікі дзякуй Сьвятлане Алексіевіч. Што да пратэзу, то ўжо ў сьнежні мяне павінны выклікаць і аддаць яго», — сказаў Крычко.

Пэнсіянэр ня мог набыць зручны імпартны пратэз больш за паўтара дзясяткі гадоў. Ягоны кошт перавышае шэсьць тысячаў беларускіх рублёў (6140 рублёў), і празь мізэрную пэнсію такія грошы сабраць інваліду не ўдавалася.

На пратэз інваліду — удзельніку «Маршу недармаедаў» сабралі каля 1000 рублёў з 6000 патрэбных

Мікалай Крычко. Сакавік 2017 году
Мікалай Крычко. Сакавік 2017 году

11 сакавіка 2017 году Мікалай Крычко выйшаў на мыліцах на «марш недармаедаў» супраць дэкрэту № 3, каб выказаць сваю нязгоду з сытуацыяй у краіне.

Тады ён расказаў у відэаэфіры Свабоды, што шмат гадоў перасоўваецца на адной назе, бо ня можа замовіць якасны пратэз. Гэты ўчынак уразіў гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які заклікаў беларусаў дапамагчы інваліду набыць пратэз.

Значную частку сумы, неаобходнай на новы пратэз, Мікалаю Крычко пералічыла нобэлеўская ляўрэатка пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якой пра інваліда распавёў Леанід Судаленка. Да гэтага грошы на пратэз зьбіралі грамадой, але сабралі толькі шостую частку неабходнай сумы, астатняе дадала Алексіевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG