Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Знакамітая амэрыканская лінгвістка — пра дзяцінства ў Беларусі, тыдзень з Далай-ламам і ўплыў мовы на мысьленьне

Амэрыканскі часопіс Utne Reader, які адсочвае трэнды ў сучаснай культуры, назваў Леру Барадзіцкую (Lera Boroditsky) ў ліку 25 чалавек, чые ідэі мяняюць сьвет. Псыхалінгвістка, якая працавала ў Стэнфардзкім унівэрсытэце, а цяпер выкладае ва ўнівэрсытэце Каліфорніі ў Сан-Дыега, расказала Радыё Свабода пра свае карані ў Беларусі, пра тое, чаму яе навучылі дыялёгі з Далай-ламам, і пра тое, якім чынам мовы фармуюць чалавечае мысьленьне.

«У 1942 годзе Панамарэнка вырашыў стварыць беларускую нацыянальную армію. Сталін яго падтрымаў...»

У чарговую гадавіну заканчэньня нямецкай акупацыі Менску на пытаньні Радыё Свабода адказвае прафэсар гістарычнага факультэту беластоцкага ўнівэрсытэту Яўген Мірановіч, аўтар кнігі «Wojna wszystkich ze wszystkimi. Bialoruś 1941-1944» (Вайна ўсіх з усімі. Беларусь 1941-1944), якая выйшла ў Кракаве ў 2015 годзе і пакуль не перакладзена на беларускую мову.

Жорсткія затрыманьні на «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці» Статкевіча. ФОТА

Адзін зь лідэраў апазыцыі Мікола Статкевіч заклікаў прыйсьці на несанкцыянаваную «Акцыю вызваленьня і салідарнасьці» 3 ліпеня а 13 гадзіне на праспэкт Незалежнасьці каля бульвару Талбухіна. Яго затрымалі, як толькі ён выйшаў з дому. Таксама каля ўласнага дому затрымалі Вячаслава Сіўчыка. Ня менш за два дзясяткі людзей, якія маглі ўзяць удзел у акцыі, людзі ў цывільным затрымлівалі на падыходзе да бульвару і ў сквэры. Толькі некалькі чалавек пасьпелі разгарнуць плякаты.

Вярнуў зь нябыту вершы расстраляных паэтаў, сам цудам пазьбег расстрэлу. 20 фактаў пра Рыгора Бярозкіна

3 ліпеня — 100 гадоў з дня нараджэньня беларускага крытыка Рыгора Бярозкіна. Сталінскі вязень, герой вайны, гэты чалавек, па словах Алеся Адамовіча, заставаўся непераўзыдзеным узорам таго, як трэба пісаць пра беларускую літаратуру.

Кастусёў: «Улады сталі на бок рэстарацыі «Поедем поедим»

Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пасьля свайго вызваленьня з пастарунку, дзе ён правёў больш за суткі, і суду пракамэнтаваў Свабодзе арышты і штрафы ўдзельнікам пікетаваньня рэстарацыі каля мэмарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій у Курапатах.

Бізнэсоўца Кныровіча пакаралі шасьцю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму. ВІДЭА

Раней дзяржабвінаваўца запатрабаваў для Аляксандра Кныровіча 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Міт пра талерантнасьць беларусаў выдумаў Зьмітрок Бядуля, — брытанская дасьледчыца гісторыі беларускіх габрэяў

Інтэрвію з прафэсаркай з унівэрсытэту ў Вялікай Брытаніі Клер Лё Фоль, якая 20 гадоў вывучае гісторыю беларускіх габрэяў, пра беларускі антысэмітызм, пагромы пачатку ХХ стагодзьдзя, разбурэньне габрэйскіх могілак і сінагог у Беларусі.

Лідзкую раённую газэту абвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варожасьці

Лідзкія актывісты Партыі БНФ напісалі скаргі ў райвыканкам і праваахоўныя органы з нагоды публікацыі ў раённай газэце тэксту з ацэнкамі беларускай мовы і яе носьбітаў.

«Беларус у Амэрыцы падымаецца вышэй, чым у Беларусі». Як пэнсіянэр з Наваельні знайшоў падпрацоўку ў ЗША

Беларускі пэнсіянэр, які атрымаў грын-карту і 6 месяцаў на год жыве і працуе ў ЗША, падзяліўся сваім досьведам разбурэньня стэрэатыпаў аб гэтай краіне. Уладзімер Рудзеў стала жыве ў мястэчку Наваельня Дзятлаўскага раёну. Былы інжынэр-цеплатэхнік, але працуе і на пэнсіі — езьдзіць вахтавым мэтадам за мяжу.

Футбольны камэнтатар Павал Баранаў: Працую на беларускай мове, бо гэта мне падабаецца

42-гадовы Павал Баранаў ужо працяглы час у ліку знакавых вядоўцаў спартыўных эфіраў Беларускага тэлебачаньня. Больш за паўтара дзясятка гадоў ён камэнтуе спаборніцтвы сусьветнага і эўрапейскага ўзроўню, Алімпійскія гульні, футбольныя эўракубкі.

Раней сюды ўцякалі прыгонныя. Рэпартаж з палескай вёскі, куды адправілі памілаванага экс-кіраўніка Салігорскага раёну

Вёска Радастава месьціцца за пару кілямэтраў ад украінскай мяжы. Тут вырас старшыня КДБ Валер Вакульчык. Калісьці вёска была заможная, а цяпер тут можна зарабіць, толькі зьбіраючы ягады. Некалькі тыдняў таму старшынём мясцовага калгасу прызначылі Аляксандра Рымашэўскага, які раней узначальваў Салігорскі райвыканкам.

У чым унікальнасьць новага падручніка па беларускай мове для студэнтаў-мэдыкаў

Пабачыў сьвет новы падручнік па беларускай мове для студэнтаў-мэдыкаў «Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў». Ягоны аўтар Віктар Варанец, намесьнік дэкана мэдыка-псыхалягічнага факультэту Горадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту, сказаў Свабодзе, што імкнуўся ахапіць самае асноўнае і беларускае ў мэдыцыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG