Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра абаронцаў Курапатаў леглі перад аўтамабілем


ДАІ склала пратаколы на чатырох абаронцаў Курапатаў, якія 16 чэрвеня перашкаджалі праезду на машыне адміністратара забаўляльнага комплексу «Паедзем паядзім» Святланы Дубковай.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што актывісты леглі на асфальт перад машынай Сьвятланы Дубковай, каб не пусьціць яе на тэрыторыю забаўляльнага комплексу каля Курапатаў.

Супрацоўнікі ДАІ склалі пратаколы на Дзяніса Урбановіча, Маю Навумаву, Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага.

Паводле Севярынца, цяпер каля забаўляльнага комплексу дзяжураць каля дзесяці актывістаў.

Акцыі пратэсту праходзяць каля рэстаранцыі штодня ад 31 траўня.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.

  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG