Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плюсы і мінусы адзначэньня 100 год БНР ля Опэрнага. ВІДЭА


У студыі Свабоды арганізатары сьвяткаваньняў Зьміцер Дашкевіч, Павал Белавус і Аляксей Янукевіч распавядаюць, чаму так хутка пагадзіліся на прапанаваны ўладамі варыянт, што будуць рабіць, калі на недазволеным шэсьці ў дзень сьвяткаваньняў пачнуцца затрыманьні, і што будзе, калі ўлады ў апошні момант перадумаюць і адменяць канцэрт каля Опэрнага тэатру.


Стала вядома, хто пагадзіўся выступіць на канцэрце ў Дзень Волі

26 лютага Менгарвыканкам неафіцыйна прапанаваў арганізатарам сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР зьмяніць яго фармат, адклікаць ранейшую заяўку і замест шэсьця праз цэнтар гораду правесьці мітынг і сьвяточны канцэрт у Купалаўскім парку або каля Опэрнага тэатру.

Прапанова выклікала хвалю дыскусій і абмеркаваньняў на паседжаньні аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР увечары 27 лютага. Частка ягоных чальцоў выступала за абавязковае традыцыйнае шэсьце на Дзень Волі, а частка за тое, каб не настойваць на шэсьці, калі будзе магчымасьць правесьці сьвяточны мітынг і канцэрт каля Опэрнага тэатру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG