Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менгарвыканкам пададзена заяўка на Марш салідарнасьці 1 траўня


Першамайскі мітынг на плошчы Бангалор, архіўнае фота

Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), пацьвердзілі намер правесьці ў Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных 1 траўня сумесны марш.

Сёньня заяўнік Маршу салідарнасьці — Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў — падаў заяўку ў Менскі гарвыканкам. Аргкамітэт абраў месцам збору ўдзельнікаў пляцоўку каля Акадэміі навук. Маршрут шэсьця — да плошчы Бангалор, дзе мае адбыцца і мітынг.

Адказнымі за акцыю прызначаныя намесьнік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, старшыня Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў і кіраўнік незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін.

Мерапрыемства будзе прысьвечана абароне правоў працоўных і сацыяльнай справядлівасьці. У прыватнасьці, яе ўдзельнікі будуць выступаць супраць так званага «дармаедзкага» дэкрэту № 3.

Час правядзеньня Маршу салідарнасьці — 1 траўня, пачатак а 16-й гадзіне. Шэсьце — ад 16:30 да 17:30, мітынг — ад 17:30 да 19:30.

У аргкамітэт, апроч прафсаюзаў, таксама ўвайшлі Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя «Справядлівы сьвет», Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя працоўных, Беларуская жаночая партыя «Надзея», рух «За свабоду».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG