Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першамай незалежныя прафсаюзы і апазыцыя хочуць адзначыць разам


Яны мяркуюць правесьці ў Менску Марш салідарнасьці зь «недармаедамі».

Акцыя, паводле задумы арганізатараў, распачнецца 1 траўня зборам каля Акадэміі Навук а 16-й гадзіне. Шэсьце і мітынг на плошчы Бангалор павінны прайсьці з 16-й да 18-й гадзіны.

Гэтым разам у аргкамітэт увайшлі амаль усе дэмакратычныя сілы. Гэта прадстаўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, шэрагу палітычных партый — Аб’яднанай грамадзянскай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай (Грамада), «Зялёных», «Справядлівага сьвету», аргкамітэтаў у справе стварэньня партый — БХД, «Надзея», грамадзкага руху «За незалежнасьць і дзяржаўнасьць», руху «За свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук назваў Марш салідарнасьці лягічным працягам сацыяльна-эканамічных выступленьняў, якія пракаціліся па Беларусі ў лютым-сакавіку.

«Таму мы і прапанавалі ўсім палітычным партыям і рухам далучыцца да нашай акцыі, якая натуральным чынам упісваецца ў кантэкст Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных. Мэта маршу — запатрабаваць ад уладаў неадкладнага прыняцьця мер супраць зьбядненьня народу, прымусіць улады падтрымаць сацыяльна неабароненыя слаі і групы насельніцтва, стварыць новыя эфэктыўныя працоўныя месцы, ліквідаваць дыскрымінацыю ў сацыяльна-працоўнай сфэры, выключыць з практыкі прымусовую працу. Акрамя таго, на парадку дня стаяць патрабаваньні аб выкананьні рашэньняў Міжнароднай арганізацыі працы і адмены прэзыдэнцкіх дэкрэтаў №№ 3, 5, 29».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG