Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША ня пойдуць у Сырыю


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

ЗША не плянуюць пашырэньне свайго ўдзелу ў ваенным канфлікце ў Сырыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрвію тэлеканалу Fox Business.

«Мы не зьбіраемся ў Сырыю... Але, калі я бачу людзей, якія выкарыстоўваюць жахлівую, жудасную хімічную зброю, і бачу гэтых прыгожых дзяцей, якія паміраюць у абдымках бацькі, альбо дзяцей, якія задыхаюцца... калі вы гэта бачыце... Я неадкладна патэлефанаваў генэралу Матысу», — сказаў Дональд Трамп.

Камэнтуючы ракетныя ўдары ЗША па авіябазе ў Хомсе 7 красавіка, ён заявіў, што адпаведныя меры павінен быў прыняць яшчэ былы прэзыдэнт Барак Абама.

«Тое, што я зрабіў, павінна быць зроблена адміністрацыяй Абамы задоўга да таго, як я гэта зрабіў. Я думаю, што цяпер у Сырыі будзе нашмат лепш, чым было», — дадаў Дональд Трамп.

У панядзелак міністар абароны ЗША Джэймс Матыс паведаміў, што падчас удараў амэрыканскіх крылатых ракет па сырыйскай вайсковай базе былі зьнішчаныя або пашкоджаныя 20% баявой авіяцыі арміі прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада.

Падчас магчымай хімічнай атакі 4 красавіка ў падкантрольным сырыйскім паўстанцам горадзе Хан-Шайхун загінулі больш за 80 чалавек.

Уначы 7 красавіка вайскоўцы ЗША атакавалі дзясяткамі ракет «Тамагаўк» аэрадром сырыйскіх урадавых войскаў на захадзе Сырыі. Такім быў адказ на напад у горадзе Хан-Шайхун, у якім Захад абвінавачвае рэжым Асада. Саюзьнікі Вашынгтону ў NATO і ў рэгіёне выказалі падтрымку дзеяньням ЗША ў Сырыі. Расея назвала гэтыя дзеяньні актам агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG