Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Мэй: яшчэ ёсьць магчымасьць пераканаць Расею адмовіцца ад сувязяў з Асадам


Тэрэза Мэй і Дональд Трамп на сустрэчы ў Вашынгтоне 27 студзеня 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і брытанскі прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй лічаць, што пакуль яшчэ ёсьць магчымасьць пераканаць Расею адмовіцца ад сувязяў з рэжымам Башара Асада ў Сырыі.

На сустрэчы ў Вашынгтоне 10 красавіка лідэры дзьвюх дзяржаў адзначылі, што падтрымка Масквой Асада не адпавядае расейскім стратэгічным інтарэсам.

Трамп і Мэй выказалі надзею, што візыт у Маскву дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, які пачынаецца сёньня, стане чарговай спробай пераканаць Крэмль і дамагчыся прарыву ў палітычным урэгуляваньні сырыйскага канфлікту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG