Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менгарвыканкаме затрымана 10 службовых асобаў разам з начальнікам упраўленьня спажывецкага рынку


Будынак Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту

КДБ паведаміў пра затрыманьне групы службовых асобаў на чале з начальнікам галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргеем Барысевічам. Пад варту зьмешчана 10 чалавек.

Паведамляецца, што спынена «маштабная супрацьпраўная дзейнасьць групы службовых асобаў».

«Затрыманыя падазраюцца, у тым ліку, у атрыманьні хабараў у буйным і асабліва буйным памеры ад прадстаўнікоў прыватных субʼектаў гаспадараньня за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў аб заключэньні дагавораў (закупкi па завышаных цэнах і г.д.) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі», — паведамляе прэс-служба КДБ.

Адносна фігурантаў распачатыя крымінальныя справы па артыкулах 430 («Атрыманьне хабару») і 432 («Пасярэдніцтва ў хабарніцтве») Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Па гэтых артыкулах прадугледжваецца пазбаўленьне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG