Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыка Кастусь Ахроменка пра свае «суткі»: там сядзяць прыстойныя, выхаваныя людзі, як у казцы пра Чыпаліна


Кастусь Ахроменка

Кастусь Ахроменка — музыка (вальторна), трэці год сябра руху «За свабоду», колішні ўдзельнік гурту «Дзеці падзямельля», мае 22 гады. Быў прэвэнтыўна затрыманы 25 сакавіка далёка ад плянаванай акцыі да Дня Волі. Вызваліўся з Жодзінскай турмы 6 красавіка.

Вуда

— Нас выдала вуда. Яна тырчала з торбы і прыцягнула ўвагу двух амапаўцаў на вакзале з боку Дружнай. Мы яшчэ хацелі барабан на Дні Волі выкарыстаць, але па яго трэба было ехаць у іншы бок. Мы спадзяваліся праехаць ад Дружнай тралейбусам. І вось амапаўцы запатрабавалі нашы пашпарты.

Мы — гэта я, Глеб Вайкуль і Сяржук Кійко. Праверка дакумэнтаў скончылася тым, што нас закавалі ў кайданкі з рукамі за сьпінай. Амапавец прадыктаваў праз рацыю пашпартныя зьвесткі аднаго з нас, амапаўцу адказалі лічбавым кодам. Неўзабаве мы апынуліся ў міліцэйскім пастарунку на вакзале.

Пасьля з папер я дазнаўся, што прозьвішча амапаўца — Станкевіч, ён 1995 году нараджэньня.

Суд

Пасядзелі на вакзале, зьезьдзілі на Акрэсьціна. Там я з рацыі пачуў, што месцаў няма, і нас павезьлі проста ў суд.

Увесь час у кайданках.

У судзе амапавец Станкевіч заявіў, што я брудна лаяўся, не рэагаваў на заўвагі.

Я паглядзеў судзьдзю ў вочы і сказаў, што калі ён мае сумленьне, то разумее, што амапавец хлусіць. Судзьдзя адвёў вочы.

Я паглядзеў судзьдзю ў вочы і сказаў, што калі ён мае сумленьне, то разумее, што амапавец хлусіць. Судзьдзя адвёў вочы.

Я атрымаў 12 сутак. Як і мае сябры. Яшчэ мае сябры патрабавалі адваката праваабарончага цэнтру «Вясна». Пасьля я дазнаўся, што акурат у той час у «Вясьне» ішоў ператрус.

З суду — зноў на Акрэсьціна, там зноў усё забіта. Вярнуліся на вакзал. Пасадзілі да бадзягі. Усё яшчэ ў кайданках.

Зноў Акрэсьціна, пачулі з рацыі, што людзей вывозяць у Жодзіна ў турму.

Разьвіртуалізацыя ў «бобіку»

Пасьля апошняга візыту на вакзал да нас у «бобік» падсялілі майго даўняга фрэнда з «Фэйсбуку» зь нікам Андрэус Шчура.

Мы даўно былі знаёмыя ў сеціве, і вось на менскім цэнтральным вакзале ў міліцэйскім «бобіку» мы разьвіртуаліліся.

Мы даўно былі знаёмыя ў сеціве, і вось на менскім цэнтральным вакзале ў міліцэйскім «бобіку» мы разьвіртуаліліся.

Андрэус — заўзяты пасьлядоўнік ідэі ліцьвінства. Сам грамадзянін Расеі. Ён на вакзале ў амапаўца запытаўся, дзе можна памяняць грошы. А міліцыянт праверыў ягоны заплечнік і знайшоў там бела-чырвона-белую стужку.

Так Андрэус апынуўся з намі на Акрэсьціна ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Там ён абвясьціў галадоўку, адмовіўся падпарадкоўвацца загадам міліцыянтаў і трапіў у карцэр. А нас на наступную раніцу вывелі на двор.

Кастусь Ахроменка

Кастусь Ахроменка

Грузавік тыпу «Хлеб»

Нас запхалі ў грузавік тыпу «Хлеб».

Унутры кузава доўгі калідор і шмат дзьвярэй, за якімі «стаканы». Вузкія памяшканьні, дзе ўдвох амаль немагчыма памясьціцца і дзе па закрыцьці дзьвярэй абсалютная цемра.

Унутры кузава доўгі калідор і шмат дзьвярэй, за якімі «стаканы». Вузкія памяшканьні, дзе ўдвох амаль немагчыма памясьціцца і дзе па закрыцьці дзьвярэй абсалютная цемра.

Разам з намі ў «Хлебе» ехалі дзяўчаты, якія паведамілі, што яны анархісткі.

І нас зноў пачалі вазіць. Спачатку ў нейкі РУУС, пасьля ў абласное ўпраўленьне міліцыі. Выведуць, паставяць тварам да сьценкі, завядуць у «Хлеб», зноў выведуць.

Урэшце мы прыехалі ў жодзінскую турму.

Жодзінская турма. Мыш і прусакі

Сяргея Кійка перавялі ў Слуцак, бо ён адтуль родам. З нашай кампаніі мы засталіся з Глебам Вайкулем. У камэры пазнаёміліся з Паўлам Юхневічам, Уладзімерам Валодзіным, яшчэ былі хлопцы Алесь і Паша, прозьвішчы забыўся.

Жылі ў антысанітарыі.

У камэры прусакі бегалі паўсюль.

У камэры прусакі бегалі паўсюль.

Бегала яшчэ мыш, якую, у адрозьненьне ад прусакоў, мы падкормлівалі хлебам. У памяшканьні жудасна сьмярдзела — цягнула з унітаза. Я быў вымушаны закурыць, хоць кінуў. Каб ня чуць пах. Быў грыбок на сьценах.

Ахоўнікі мелі тры зьмены па 12 гадзін. Сярод іх вылучаўся «крыкун». Ён неверагодна крычаў і зь дзесяці словаў ужываў пяць мацюкоў.

За дзесяць дзён сем разоў мы хадзілі на шпацыр і два разы — у душ. Але бруд камэры вяртаўся на адзежу і цела амаль імгненна.

Ежа была жахлівая. Выжывалі за кошт перадач.

Вячэрні ўнівэрсытэт

Я спрачаўся з Уладзімерам Валодзіным. Бо ён лявак, а я правы. А яшчэ я «ліцьвін», а Юхневіч — артадаксальны беларус.

Урэшце Валодзін прапанаваў вячэрні ўнівэрсытэт: кожны распавядаў пра спэцыфіку сваёй дзейнасьці.

Правакатар

Калі нас выпускалі, незнаёмы чалавек паказаў на легкавік: «Сядайце, паехалі». Мы адмовіліся. Ён: «Назад у камэру іх!».

А мы пасьмяяліся.

Супольнасьць

Я пераканаўся, што «на сутках» за акцыі пратэсту сядзяць прыстойныя, выхаваныя, адукаваныя людзі — як у казцы пра Чыпаліна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG