Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю сын пісьменьніка Ўладзіслава Ахроменкі


Жодзінская турма

6 красавіка з Жодзінскай турмы вызвалены Канстанцін Ахроменка. Пра гэта паведаміў ягоны бацька, пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка.

Малады чалавек быў затрыманы ў Менску на Дзень Волі, яму прадʼяўленыя стандартныя абвінавачаньні — нецэнзурна лаяўся, супраціўляўся міліцыянтам.

Канстанцін быў пакараны 12 суткамі адміністрацыйнага арышту. Паколькі сталічны ізалятар перапоўнены, адбываў пакараньне ў Жодзіне.

Ягоны бацька Ўладзіслаў Ахроменка дзякуе за салідарнасьць, якую ўвесь гэты час адчувала ягоная сямʼя:

«За гэты час я атрымаў тры дзясяткі лістоў ад незнаёмых мне людзей: прапаноўвалі дапамогу, перадачы, юрыдычныя кансультацыі, наагул усё, што маглі. Ніколі ня думаў, наколькі мы салідарныя. Сябры, шчыры вам усім дзякуй ад мяне і сына! Я вамі ганаруся!», — напісаў у сацыяльных сетках Уладзіслаў Ахроменка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG