Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс абвінавачаных у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў павялічыўся да 18 чалавек


Ілюстрацыйнае фота. СІЗА КДБ у Менску, дзе ўтрымліваюць абвінавачаных

Стала вядома пра выстаўленьне абвінавачаньня ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў таксама Яну Міхалькову, які быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ яшчэ 21 сакавіка, падчас першай хвалі арыштаў у справе «Белага легіёну».

Ян Міхалькоў — сын кіраўніка бабруйскага ваенна-патрыятычнага клюбу «Патрыёт» Мікалая Міхалькова, якому таксама выстаўлена абвінавачаньне ў навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Пра абвінавачаньне, выстаўленае Яну Мельнікаву, паведамілі праваабаронцы «Вясны». У КДБ зьвесткі праваабаронцаў дагэтуль не пацьвердзілі.

Такім чынам, цяпер у сьпісе абвінавачаных па справе «Белага легіёну» 18 чалавек:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Юры Гурын
  4. Віктар Данілаў
  5. Зьміцер Дашкевіч
  6. Андрэй Дундукоў
  7. Аляксандар Зімніцкі
  8. Іван Кавальчук
  9. Андрэй Комлік-Ямацін
  10. Міраслаў Лазоўскі
  11. Мікалай Міхалькоў
  12. Ян Міхалькоў
  13. Дзьмітры Новік
  14. Яўген Палтаржыцкі
  15. Сяргей Пальчэўскі
  16. Уладзімер Румянцаў
  17. Сяргей Стрыбульскі
  18. Аляксандар Яўдаха

Паводле 3 часткі 293 артыкула КК абвінавачаным пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG