Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор заявіў, што «ня мае інфармацыі» пра абвінавачаньні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»


Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк

Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк 3 красавіка заявіў, што ня ведае, ці прад’яўленыя абвінавачаньні затрыманым у сувязі са справай аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, перадае «Інтэрфакс».

«У мяне няма пакуль інфармацыі. Ідзе расьсьледаваньне», — сказаў Канюк.

28 сакавіка КДБ заяўляла, што афіцыйнае абвінавачаньне арыштаваным ня вынесенае, але на гэта ёсьць прадугледжаны законам час да 31 сакавіка.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ужо сама меней 10 затрыманым выстаўленыя абвінавачаньні. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў, Андрэй Бяляўскі і Сяргей Пальчэўскі. Але некаторых затрыманых вызвалілі: Уладзь Яроменак, Арцём Леўчанка, Раман Васільеў, Зьміцер Крамянецкі былі вызваленыя 1 красавіка. Сяргея Барстока вызвалілі 30 сакавіка.

Аляксандар Лукашэнка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі ўжо «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лягерах са зброяй». Адзін зь лягераў нібы быў «у раёне Бабруйску і Асіповічаў», астатнія ва Ўкраіне і ці Літве, ці Польшчы. Пасьля гэтай заявы пачаліся затрыманьні.

Арыштанты ў справе «Белага легіёну»

Што такое «Белы легіён»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG