Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мапа затрыманых па ўсёй Беларусі за «Маршы недармаедаў» (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

абноўлена

Belarus - Center for Isolation of Delinquents. Minsk, 13Mar2017
Belarus - Center for Isolation of Delinquents. Minsk, 13Mar2017

Больш за паўсотню чалавек былі затрыманыя ў розных гарадах Беларусі за апошнія тры дні.

Зь пятніцы па нядзелю праходзілі «Маршы недармаедаў» у Маладэчне, Пінску, Берасьці, Бабруйску, Воршы і Рагачове. Напярэдадні і пасьля акцый міліцыя і людзі ў цывільным затрымлівалі палітыкаў, актывістаў і журналістаў. Храналёгія і геаграфія затрыманьняў у матэрыяле Свабоды.

Бяроза — 1 чалавек

Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа 14 сакавіка паўторна затрымалі актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава.

Магілёў — 2 чалавекі

У Магілёве ў суправаджэньні чатырох міліцыянтаў вязуць у пастарунак каардынатара камітэту стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алега Аксёнава.

Суд Ленінскага раёну Магілёва прысудзіў 15 сутак арышту лідэру мясцовай суполкі АГП Уладзімеру Шанцаву за арганізацыю «прагулкі недармаедаў» 19 лютага.

Горадня — 3 чалавекі

Кіраўнік гарадзкой арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў і актывіст Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча атрымалі па 13 сутак арышту. Актывіст БХД Сяргей Верамеенка пакараны арыштам на 15 сутак.

Гомель — 2 чалавекі

Блогера Максіма Філіповіча абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3 у Гомлі. 13 сакавіка яго прысудзілі да 13 сутак завочна. Праз пару гадзінаў яго затрымалі падчас жывой трансьляцыі з тэлефону.​

У той жа дзень Віктар Рубцоў атрымаў 14 сутак арышту.

Ворша — 18 чалавек

12 сакавіка пасьля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Воршы затрымалі сустаршыню БХД Паўла Севярынца і кіроўцу Ігара Нірмана, які яго вёз. У той жа час міліцыя затрымала журналістку Радыё Свабода Галіну Абакунчык, фатографа БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і блогерку Анастасію Пілюгіну — іх завезьлі ў аршанскі РУУС​.


Пазьней міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсату», на аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група «Белсату» накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку камэнтар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву.

Журналісты «Нашай Нівы», TUT.BY і «Народных навінаў Віцебска», БелаПАН былі затрыманыя для праверкі дакумэнтаў яшчэ перад пачаткам «Маршу недармаедаў».

Таксама ў Воршы быў затрыманы аршанскія актывісты Ігар Грышанаў, Віктар Міхасёў і Віктар Андрэеў, Яўген Анішчанка. У сацсетках паведамлялася пра затрыманьне іншых актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту, але дакладных зьвестак пра гэта пакуль няма.

Пасля акцыі ў Воршы затрымалі і грамадзянскіх актывістаў з Горак Андрэя Юркова і Валерыя Кісялевіча, перадае сайт Orsha.eu.​

Бабруйск — 8 чалавек

Прынамсі чатыры чалавекі былі затрыманыя ўначы з 10 на 11 сакавіка ў Бабруйску. Рэжысэр Максім Буйніцкі і Аляксей Раманаў былі зьмешчаныя ў Першамайскім РАУС Бабруйску. Таксама стала вядома пра затрыманых Максіма Лубінскага і Вольгі Аўдзейчык.

Напярэдадні «Маршу недармаедаў» 12 сакавіка затрымалі Галіну Сьмірнову — кіраўніцу адзьдзяленьня прафсаюза РЭП і актывістку АГП.

Раніцай 13 сакавіка на шляху на працу затрымалі ўдзельніка ўчорашняга мітынгу Юрася Грынявецкага.​ Пазьней адвезьлі ў райадзьдзел міліцыі Яўгена Глаголева-Васьковіча, затрымалі Інгу Судзілоўскую.

Кобрын — 2 чалавекі

11 сакавіка ў Кобрыне затрыманыя Алесь Мех і Васіль Андрэюк, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна». Яны накіроўваліся на акцыю ў Берасьце на машыне. Іх спыніла міліцыя. Для праверкі, ці не знаходзіцца аўтамабіль у вышуку, іх адвезьлі ў Кобрынскі РАУС.

Берасьце — 8 чалавек

Уначы з 10 на 11 сакавіка міліцыя затрымала 43-гадовага Ўладзімера Асінчанку. Пра гэта паведамляе Натальля Папкова. Мужчыну затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам выйсьці на «Марш недармаедаў» у Берасьці ў гэтую нядзелю.

Таксама ўвечары 10 сакавіка былі паўторна затрыманыя тры анархісты, якія ўжо адседзелі суткі за ўдзел у папярэднім «Маршы недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка: Андрэй Дзянюшкін, Руслан Халікаў і Дзьмітры Ляўчук.

Раніцай 12 сакавіка стала вядома, што ў горадзе затрыманыя блогеры Дзьмітры Гарбуноў і Сяргей Пятрухін.

Канстанцін Копаць быў таксама затрыманы ў Берасьці. Яго забралі проста з дому.​

Паліну Шарэнду затрымалі 14 сакавіка.

Лунінец — 3 чалавекі

У на чыгуначным вакзале ў Лунінцы прэвэнтыўна затрымалі грамадзкіх актывістаў зь Мікашэвічаў Леаніда Дубаносава, Віталя Каласюка і Аляксандра Неўдаха.

Маладэчна —15 чалавек

10 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў» у Маладэнче затрымалі 15 чалавек. У тым ліку старшыню АГП Анатоля Лябедзьку, старшыню Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага, лідэрку Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову, актывіста АГП Дзяніса Красачку, журналіста БелаПАН Сяргея Каралевіча (яго адпусьцілі ўвечары — Р.С.). У суботу прайшлі суды над затрыманымі. Ім далі ад 5 да 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG