Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: выстава сучаснага мастацтва «Пра каханьне»


Альгерд Бахарэвіч на канцэрце гурту "Правакацыя», лістапад 2016 году
Альгерд Бахарэвіч на канцэрце гурту "Правакацыя», лістапад 2016 году

Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

31 студзеня 1975 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Творы Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую, расейскую мовы.

Афіша

Прэзэнтацыя ўнікальнага арнату

Адрэстаўраваны арнат (літургічнае адзеньне каталіцкіх сьвятароў) 18–19 стагодзьдзя — рэдкі музэйны прадмет. Ён дэкараваны шматлікімі ўстаўкамі зь некалькіх відаў слуцкіх паясоў.

Менск, Нацыянальны гістарычны музэй (вул. Карла Маркса, 12).
Пачатак прэзэнтацыі а 17-й гадзіне.

Выстава «Пра каханьне»

Выстава сучаснага мастацтва «Пра каханьне» стваралася ў міжнароднай камандзе Паўла Корбуса, Юліі Якубоўскай (Беларусь) і Эмраха Гёкдэміра (Польшча-Турэччына). Праз свае інсталяцыі мастакі хочуць наладзіць зь менчукамі дыялёг пра каханьне.

Выстава мае ўзроставыя абмежаваньні: 18+.

Менск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а).
Час працы: 12–22 гадзіны.
Квіток каштуе 2 рублі.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — беларускі паэт Алесь Гурло.

1929 — Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч.

1935 — Кэндзабура Оэ, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1946 — Мікола Купава, мастак і дасьледчык беларускага дойлідзтва.

Мікола Купава
Мікола Купава

У памяці

1930 — памёр Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1933 — Джон Галсуорсі, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1932 год.

2005 — памёр Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.

2013 — памёр Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, першы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG