Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама хоча пабачыць мір на Данбасе да прыходу Трампа


Барак Абама выступае на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту групы Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у сталіцы Пэру Ліме. 20 лістапада 2016 году
Барак Абама выступае на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту групы Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у сталіцы Пэру Ліме. 20 лістапада 2016 году

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падкрэсьліў, што імкнецца дасягнуць мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне шляхам перамоваў, перш чым пакіне свой пост у студзені.

Пра гэта амэрыканскі лідэр заявіў 20 лістапада ў сталіцы Пэру Ліме падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту групы Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС).

«Я пераконваў яго (Пуціна — рэд.) даручыць сваім удзельнікам перамоваў працаваць з Францыяй, Нямеччынай, Украінай, каб убачыць, што мы можам атрымаць да канца майго тэрміну», — распавёў Абама пра зьмест кароткай размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Абама ў гэтай гутарцы з Пуціным таксама раскрытыкаваў ролю Ірану і Расеі ў грамадзянскай вайне ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG