Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама спадзяецца, што пры неабходнасьці Трамп здолее супрацьстаяць Расеі


Барак Абама і Ангела Мэркель падкрэсьлілі важнасьць працягу перамоваў аб падпісаньні трансатлянтычнага пакту аб свабодным гандлі.

Выступаючы ў Бэрліне на сумеснай з прэзыдэнтам ЗША прэс-канфэрэнцыі, канцлер Нямеччыны заявіла, што яе краіна прыкладзе ўсе намаганьні для пасьпяховага супрацоўніцтва з абраным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, які не падтрымлівае ідэю ўмацаваньня гандлёва-эканамічных сувязяў з Эўразвязам.

Абама, у сваю чаргу, выказаў надзею на тое, што ў выпадку неабходнасьці Трамп здолее супрацьстаяць Расеі, адзначыўшы, аднак, што супрацоўніцтва з Масквой адпавядае інтарэсам і Амэрыкі, і з Эўропы.

Перад сустрэчай з Мэркель Абама заявіў, што з-за страху перад глябалізацыяй у сьвеце расьце прывабнасьць ультраправага папулізму. У інтэрвію нямецкаму грамадзкаму кансорцыюму ARD і часопісу Spiegel ён высока ацаніў 8-гадовае партнэрства з канцлерам Нямеччыны.

У пятніцу ў Бэрліне Абама абмяркуе з лідэрамі Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Гішпаніі самыя вострыя міжнародныя праблемы, у тым ліку падаўжэньне санкцый супраць Расеі за яе палітыку ў дачыненьні да Ўкраіны і ўвядзеньне новых абмежаваньняў — за расейскія бамбардзіроўкі ў Сырыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG