Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бунт у Аброве: як палеская вёска АМАПаўцаў зьбівала


На вуліцы ў Аброве

На вуліцы ў Аброве

У 1997 годзе жыхары вёскі Аброва Івацэвіцкага раёну разграмілі АМАПаўцаў, якія «прыехалі наводзіць парадкі». Міліцыянты настолькі не чакалі адпору палешукоў, што нават згубілі пісталет.

Нядаўні выпадак, калі суд у Менску прызнаў 17-гадовага юнака вінаватым у нападзе на супрацоўніка АМАПу, ажывіў інтэрнэт-дыскусіі пра узаемаадносіны міліцыянтаў і грамадзтва.

Карэспандэнты Свабоды наведалі вёску Аброва, якая славіцца ў Івацэвіцкім раёне сваёй ваяўнічасьцю, ды даведаліся, чаму ж сяляне 20 год таму напалі на АМАПаўцаў.

Сёлета споўнілася 500 год ад першага вядомага ўпамінаньня Аброва ў крыніцах

Сёлета споўнілася 500 год ад першага вядомага ўпамінаньня Аброва ў крыніцах

Сёньня нідзе ў інтэрнэце немагчыма знайсьці згадку пра той канфлікт аброўцаў з АМАПам. Аднак, першы ж спадар, зь якімі пагутарылі карэспандэнты Свабоды ў Аброве, распавёў, што міліцыянтаў вяскоўцы білі на вясельлі ў яго сям’і:

«Мой сын жаніўся тады. На вёсцы былі 4 вясельлі. І вось гэты АМАП прыехаў парадкі наводзіць — хапалі тых, хто выпіў ды п’яны... А народ на вясельлі падпіты быў, як далі ім... Ну іх моцна пабілі, пабілі іх тады капітальна... Яны самі вінаватыя, цяжарную жанчыну, здаецца, ударылі...»

Другі абровец, Іван, пацьвярджае, што канфлікт тады сапраўды ўсчаўся праз тое, што міліцыянты штурханулі цяжарную сялянку.

Сьведкі тых падзеяў распавядаюць, што нават аброўскія жанчыны і дзеці беглі лупцаваць АМАПаўцаў. Жанчыны, якія тады былі на вясельлях у высокіх абцасах, здымалі чаравікі ды таўклі абцасамі фары ды мігалкі на аўто, на якім прыехалі міліцыянты.

Ваяўнічыя аброўскія гусакі таксама не губляюць магчымасьці напасьці на чужака

Ваяўнічыя аброўскія гусакі таксама не губляюць магчымасьці напасьці на чужака

Аброўцы кажуць, што АМАПаўцы тады былі настолькі зьбянтэжаныя, што, уцякаючы, пагублялі пісталеты. Што праўда, зброю аброўцы потым вярнулі.

Але, як ні дзіўна, пакараныя тады былі не палешукі, а самі АМАПаўцы, маўляў, некарэктна паводзілі сябе зь вяскоўцамі, кажуць жыхары Аброва.

Мясцовая «Газэта Ўладзімера Кудзінава» пісала тады, што «П’яная вёска напала на АМАП», аднак цяпер пра тую бойку няма ніводнай згадкі ў інтэрнэце.

Слава ваяўнічага народу дагэтуль бяжыць перад аброўцамі — у гэтай вёсцы і цяпер з насьцярожанасьцю прымаюць кожнага немясцовага чалавека.

Тым ня меней, цяпер гэтая аддаленая ад райцэнтру 500-гадовая вёска пакрысе занепадае. Хаця тут жыве больш за тысячу жыхароў, колькасьць іх зьмяншаецца — цяпер тут больш за 120 закінутых хат.

У Аброве шмат пустых хат

У Аброве шмат пустых хат

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG